неділю, 17 травня 2015 р.

Уладзімір Ханас на Беларускім Радыё Рацыя

“Ва Украіне цяпер не свабода СМІ, а хутчэй хаос гэтай свабоды. Аднак пры гэтым нельга ўявіць сітуацыю, што журналіста чыноўнікі не пусцілі на нейкае мерапрыемства, або пастаянна патрабуюць акрэдытацыю, як гэта ёсць у Беларусі”. Пра гэта кажа выканаўчы дырэктар інфармацыйнага цэнтра “Майдан Маніторынг” з украінскага Тарнопаля Уладзімір Ханас  у інтэрв’ю для нашага радыё:
РР: Сустракаемся з вамі на нашым Беларускім Радыё Рацыя, а наколькі ўвогуле беларускія пытанні цікавыя цяпер украінцам? – Беларуская тэматыка надзвычай зараз актуальная ва Украіне. Інфармацыйная вайна, якую цяпер вядзе Расея, яна адчуваецца не толькі ва Украіне, але і ў Беларусі, і ў Казахстане, і ў Польшчы, і ў іншых краінах. Таму тое, што думаюць і кажуць беларусы з вялікім інтарэсам успрымаецца ва Украіне. Калі мы бачым у інтэрнэце, у сацыяльных сетках, што зацікаўленасць беларускай мовай у Беларусі павялічваецца, а таксама культурай, беларускай ідэнтычнасцю, то мы надзвычай радуемся гэтаму. Насамрэч усе гэтыя працэсы дазваляюць ідэнтыфікаваць “антысавок”, “антыімперыялізм”. І гэта тое, што можна супрацьставіць інфармацыйнай вайне Расеі, гэтай гібрыднай вайне. РР: Калі казаць пра асобу Аляксандра Лукашэнкі… У дэмакратычным асяроддзі ў Беларусі ёсць такая перасцярога, што імідж “Лукашэнкі-міратворца” становіцца такім папулярным за мяжой, як вядома Менск стаў пляцоўкаў для перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Вось як вам гэта бачыцца, ці сапраўды гэта так ёсць? – Прынамсі ў маім асяроддзі калегаў-валанцёраў мы вельмі скептычна ўвогуле ставімся да вынікаў гэтых мірных перамоваў у Менску. Я асабіста разумею, што ёсць дыпламатыя і гэтык далей, але пра што можна дамаўляцца з агрэсарам, які спачатку кажа, што ў Крыму няма расейскіх войскаў, а праз год у фільме той жа Пуцін кажа, што так, там былі расейскія войскі. А Лукашэнка проста хоча атрымаць свае палітычныя дывідэнты. Пры гэтым тое, што мы называем “рашызмам” або расейскай агрэсіяй ці як яшчэ – гэта нельга спыніць ні перамовамі ў Менску, ні па-за Менскам ці недзе яшчэ. Я разумею, што пытанне Лукашэнкі балючае, але пытанне стаіць так, што Расея – агрэсар, і спробы на гэтым гуляць – гэта не больш, чым толькі спробы. РР: Вось якраз пра балючыя праблемы, звязаныя з медыямі ў Беларусі. Стварыць афіцыйна новае нейкае выданне, газеты – няма магчымасці. Многія журналісты незалежныя функцыянуюць па-за “законам”, ад іх патрабуюць акрэдытацыю, якую ў той жа час і не даюць. Як гэта цяпер ва Украіне выглядае, ці можна там казаць пра свабоду медыяў? – Я бачу гэтую сітуацыю так, што ва Украіне не свабода слова, а хаос свабоды слова. Канешне, бываюць асобныя нейкія выпадкі, але ў нас журналіста, асабліва на рэгіянальным узроўні, каб некуды чыноўнікі не пусцілі, ці нешта не дазволілі – цяжка ўявіць нават ва ўмовах вайны. Хоць журналістаў часам трэба стрымліваць, бо пішуць рэчы, якія не адпавядаюць прынцыпам ваеннай таямніцы альбо звычайна пытанням бяспекі. Звычайна, канешне, наракаюць, бурчаць, але гэта нельга параўнаць з умовамі працы беларускіх журналістаў. Канешне, дыскусіі ідуць, што абмяжоўваць, што не, нейкія заканадаўчыя спробы ажыццяўляюцца, але практыка Майдану і практыка супраціву расейскай агрэсіі паказвае, што цяжка цяпер тое прывесці да нейкіх нормаў, у нас усё што хочаш можа быць. РР: Але акрэдытацыя патрабуецца? - Бываюць нейкія мерапрыемствы, дзе трэба акрэдытавацца. Звычайна гэта звязана з пытаннямі бяспекі або абмежаванасцю месцаў у залі. А так… мне здаецца ў нас пра гэта ніхто асабліва не задумваецца. У Вярхоўнай Радзе, напрыклад, прыязджае рэгіянальны журналіст і працуе. Я разумею, што палітыкі хочуць быць менш уразлівымі, алігархі хочуць, каб іх не чапалі, намагаюцца перакупляць людзей, у нас ёсць усё. Але тэндэнцыі, каб нешта забараняць – няма. Шчыра кажучы, у нас пасля Майдану ўвогуле вельмі складана нешта забараняць. “Таксама і пасля вайны цяжка нешта забараняць”, – дадае Уладзімір Ханас. Адзначым, што інфармацыйны цэнтр “Майдан Маніторынг” з’яўляецца поўнасцю валанцёрскім рэсурсам, дзе публікуецца ўсё, што адпавядае інфармацыйнай палітыцы Майдану – піша сайт гэтай грамадскай арганізацыі maidanua.org.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/palityka/uladzimir-khanas-va-ukraine-ne-svaboda/

Ми шкодуємо, що свого часу залишилися осторонь і не надали підтримку братньому грузинському народу, який потерпав в «дружніх» обіймах Росії. Бо коли біда постукала у власні двері ми відчули на собі всю важливість простої небайдужості. Тому зараз ми вважаємо своїм прямим обов`язком  стати поруч з нашими  білоруським побратимам і сказати «Ви не одні!»

Рано чи пізно Білорісії доведеться визначатися на чиєму вона боці? Що для неї більш прийнятно: бути Східним партнером Європи чи Західним вассалом Московії?  І цей вибір воістину буде доленосним для всієї нації.  І часу прийняття рішення залишається все менше….

І тому вибір — підписати чи ні це звернення, вибір кожного з нас…

Лист до Лукашенко

Шановний бацько!

Оскільки кожен з нас, що нижче підписалися, є користувачем інтернету та соціальних мереж, у кожного з нас є своя електронна пошта ми всі можемо підпадати під дію попередження «за поширення недостовірної інформації, яка може завдати шкоди державним чи громадським інтересам», розсиланням якого займається Міністерство інформації Республіки Білорусь за особистою ініціативою Міністра Лілії Ананіч. Може Вас і не проінформували, але останні кілька днів вона затято погрожує закрити доступ інформаційним ресурсам, що знаходяться як на території Білорусії, та і поза її межами.

З усією відповідальністю заявляємо – нас Вам не налякати!!! Навіть у найжорсткіші часи утисків початку Революції гідності, ми лише глузували з намагань українського диктатора та зрадника Януковича не дати місця для ПРАВДИ в простому людському житті та інформпросторі. Цей «правдоборець» зараз втік до Росії і єдине, що йому залишилося – це трястися від страху за свою шкіру чи за можливість постати перед судом у Гаазі. Погодьтесь, незавидна перспектива….

Останні Ваші заяви, шановний Олександре Григоровичу, дають нам підстави вірити, що Ви винесли уроки з української історії і врешті-решт визначилися, що білоруській нації теж потрібно якомога швидше тікати з-під російського ярма.

А тепер всі Ваші миротворчі зусилля зійдуть нанівець, а Ви повторите ганебну та безславну долю українського горе-втікача і все через недолугі погрози Ваших підлеглих, які явно перейняли досвід та традиції Гебельса та Путіна, їх стилістику та почерк.

Дії Міністра Ананіч не зупинили і не зупинять ходу ПРАВДИ на теренах волелюбних націй, а лише посіють сумніви у Ваших дійсних прагненнях та мотивах. Вони наочно демонструють, що сповідуванні та декларовані Вами принципи не поділяють навіть Ваші підлеглі! І оця двозначність нас бентежить! До чиїх слів нам дослухатися — свавільної чиновниці чи до Ваших заяв!? Чи стачить Вам сили, щоб вгамувати та припинити будь-які дії, які шкодять білоруській нації та прирікають Вас на московське рабство.

Погодьтеся, що реалії сьогодення є такими, що будь-яка спроба монополізувати інетпростір поза межамаиБілорусі є не тільки НЕЗДІЙСНЕННОЮ, а у випадку з «РАДІО РАЦИЯ» та всіма нами, що підписалися нижче, нікчемною та жалюгідною.

На нашу думку, не личить «слов’янському» миротворцю вдаватися до сильно сплюндрованих методів залякування, такої вільної, мудрої та зорганізованої спільноти, як користувачі інтернету.

Віримо, що Ви зробите очевидні висновки і на свої емейли ми отримаємо від Вас роз’яснення: вірити Президенту Республіки Білорусь Лукашенку О. Г. чи чекати чергового безглуздого послання від ваших підлеглих, які солідарні з Путіним? Білорусь – це Європа?

P.S. Вся інформація у даному листі є достовірною, несе користь державним та громадським інтересам і будь-які дії щодо її поширення не переслідується, а лише вітається інтернет спільнотою:)

Володимир Ханас

Ярослав Чорнозуб

Богдан Гарасимчук

Василь Тракало

Богдан Дичко

Вікторія Іваницька

Наталія Гамера

Іван Марчук

Тарас Савчук

Ірина Філенко

Іван Савич

Денис Бендовський

Марта Франчук

Іван Роздум

Ігор Білик

Василь Ханас

Олексій Василенко

Олена Гаркуша

1 коментар:

  1. "Бенджамін Брыль Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, паведамляючы мне пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне былі пытанні, ён заўсёды быў у стане адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
    Ён займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.

    ВідповістиВидалити